За 11 год больш за 137 тысячаў грамадзянаў Беларусі атрымалі карту паляка


Больш за 131 тысячу карт паляка выдалі грамадзянам Беларусі з 2008 году дыпламатычныя прадстаўніцтвы Польшчы ў Менску, Берасці і Горадні. Яшчэ 5,3 тысячы такіх дакументаў выдалі ва Управе Падляскага ваяводства ў Беластоку. Пра гэта піша выданне Rzeczpospolita са спасылкай на Міністэрства замежных справаў РП.

За 11 год – з 2008 году па верасень 2019-га – дыпламатычныя прадстаўніцтвы Польшчы ў Беларусі выдалі 131 770 картаў палякаў. Яшчэ 1500 заявак зараз апрацоўваецца.

Акрамя дыпламатычных прадстаўніцтваў Польшчы, з 2017 году прымае заяўкі на карты паляка і Падляскі ваявода. Ва Управе Падляскага ваяводства ў Беластоку падлічылі, што з 14 кастрычніка 2017 года да 30 жніўня 2019 года беларусы атрымалі 5376 картаў паляка.

Такім чынам па стане на верасень бягучага году карту паляка атрымалі агулам больш за 137 тысячаў беларусаў.

Аб’ектыў
100 000 асобаў з картаю паляка. Беларусы распавялі, навошта яна ім
2017.08.17 22:05

Адметна, што цягам апошніх трох гадоў беларусы сталі больш актыўна імкнуцца атрымаць карту паляка. Гэтак, з 2016 году ўладальнікамі дакументу сталі больш за 55 тысячаў чалавек. У той час як з 2008 па 2016 гады карту паляка атрымалі 75 тысячаў, пра што распавядаў былы амбасадар Польшчы ў Менску Конрад Паўлік.

Hавiны
«Каліноўскі мог бы атрымаць карту паляка». Палякі з Беларусі заклікаюць не забываць сваіх каранёў
2019.09.23 15:53

belsat.eu

Стужка навінаў