БелАЗ будуе ў Оршы новы завод коштам амаль 200 млн рублёў


У будаўніцтва кольцараскатнай вытворчасці БелАЗ укладзе агулам 194,8 млн рублёў. Гэта дазволіць у 2025 годзе вырабляць сталёвыя нарыхтоўкі для падшыпнікаў, шасцерняў і іншай прадукцыі дыяметрам да 3 метраў і масай да 3 тон, паведамляе прэс-служба прадпрыемства.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Кар’ерны самазвал грузападымальнасцю 450 тон БЕЛАЗ-75710.
Фота: belta.by

Сёння такая прадукцыя ў краіне не выпускаецца, то бок гэта імпартазамяшчальны праект. Увод завода дасць магчымасць забяспечыць нарыхтоўкамі вытворчасць буйнатанажных самазвалаў. Акрамя таго, плануецца, што іх можна будзе пастаўляць на экспарт у Расею, таму што яны выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні, авіярухавікоў, атамнай энергетыцы, суднабудаванні і іншых галінах.

На прадпрыемстве гавораць, што асноўны аб’ём работ на абʼекце будзе завершаны ў 2024 годзе. Кантракты на пастаўку аўтаматызаванай лініі для вырабу кальцавых нарыхтовак і ўчастка тэрмічнай апрацоўкі заключаны яшчэ ў 2021 годзе. Цяпер абсталяванне ўжо вырабленае. Ідзе прыёмка, хутка яго даставяць у Оршу і пачнуць мантаж у новых цэхах.

Hавiны
Еўрапейскі суд адмовіўся здымаць санкцыі з «МАЗ» і «БелАЗ»
2023.10.20 20:43

СП, belsat.eu

Стужка навінаў