Беларусь скасавала з Украінай пагадненне аб памежных пунктах


У Беларусі падпісаны закон, які спыняе спрошчаны памежны кантроль на мяяжы з Украінай. Гэта вынікае з дакумента, апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Украінская мяжа.
Фота: УНІАН

Пагадненне, якое прыспешвала некаторыя мерапрыемствы ў памежнай зоне, было падпісана паміж Менскам і Кіевам у снежні 1995 года.

Закон аб спыненні дзеяння гэтага дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым партале Беларусі 16 снежня. Такое рашэнне было прынятае на фоне таго, што Украіна ў лютым 2023 года выйшла з пагаднення ў аднабаковым парадку.

Hавiны
Ва Украіне паведамілі пра безупыннае ўмацаванне мяжы з Беларуссю
2023.10.28 11:24

СП, belsat.eu

Стужка навінаў