У Жыровіцкім манастыры знішчылі фрэску, якую стварыў Раман Бандарэнка


У Свята-Успенскім манастыры ў Жыровічах зафарбавалі фрэску, якую ствараў у тым ліку мастак і герой плошчы Пераменаў Раман Бандарэнка. Фрэска знаходзілася ў трапезнай для паломнікаў. Пра гэта піша тэлеграм-канал працоўнай групы «Хрысціянская візія».

Фрэска ў жыровіцкім манастыры, якую стварыў Раман Бандарэнка.
Фота: Хрысціянская візія / Telegram

Раман Бандарэнка браў удзел у стварэнні фрэскі, калі працаваў над дыпломнай працай у Менскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым каледжы. На фрэсцы (дэкаратыўны роспіс акрылам) быў намаляваны манастыр пад шатамі Жыровіцкай іконы Божай Маці.

Побач з фрэскай размяшчалася шыльдачка з прозвішчамі стваральнікаў. Імя Рамана Бандарэнкі ішло першым сярод пяці аўтараў. Роспіс быў зроблены ў чэрвені 2007 года.

Шыльда, якая размяшчалася каля роспісу і на якой пазначанае прозвішча Рамана Бандарэнкі – аднаго з аўтараў фрэскі.
Фота: Хрысціянская візія / Telegram

«Цяпер гэта ўсё знішчана. У кавярні-трапезнай ідуць рамонтныя парцы, фрэска зафарбаваная, на яе месцы з’явілася выява іконы «Тайная вячэра».

Шыльдачку з імем Рамана Бандарэнкі таксама знялі са сцяны», – паведамляе «Хрысціянская візія».

Мастак Раман Бандарэнка быў забіты прыхільнікамі Аляксандра Лукашэнкі 12 лістапада, калі выйшаў на плошчу Пераменаў у Менску, каб бараніць нацыянальныя сімвалы. Генпракуратура заводзіла крымінальную справу па факце смерці актывіста, але праз некаторы час яе прыпыніла. Забойцы Рамана Бандарэнкі застаюцца не пакараныя. Але прозвішчы тых, хто быў датычны да забойства Рамана, беларусам вядомыя.

Тыдзень
Тры гады ад жудаснага забойства Рамана Бадарэнкі. Топ-навіны за тыдзень
2023.11.13 12:08

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў