Як беларусы ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі – за мяжой і ў Беларусі


Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю адзначаюць 12 лістапада – у дзень забойства Рамана Бандарэнкі. Беларускія дыяспары ў розных гарадах правялі акцыі памяці і падзяліліся з «Белсатам» здымкамі.

Акцыя ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю – дзень забойства Рамана Бандарэнкі. Вільня, Літва. 12 лістапада 2023 года.
Фота: Белсат

У Вільні ўдзельнікі акцыі выставілі партрэты палітвязняў і ахвяраў рэпрэсіяў, павязалі бел-чырвона-белыя стужкі – сімвал грамадзянскага супраціву дыктатуры. На плошчы Вінцаса Кудзіркі выступоўцы ўзгадалі пра падзеі 12 лістапада, забойства Рамана Бандарэнкі. Прачыталі вершы, прысвечаныя смерці Бандарэнкі. У канцы акцыі адбылася хвіліна маўчання.

Акцыя ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю – дзень забойства Рамана Бандарэнкі. Вільня, Літва. 12 лістапада 2023 года.
Фота: Белсат

У Варшаве акцыю зладзіў Цэнтр беларускай салідарнасці. На кальцы Вольнай Беларусі выступілі прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка і Аліна Коўшык, польскія палітыкі і беларускія актывісты, сястра Бандарэнкі Вольга Кучарэнка.

Акцыя ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю – дзень забойства Рамана Бандарэнкі. Варшава, Польшча. 12 лістапада 2023 года.
Фота: чытачы Белсату

Беларусы зладзілі акцыі і ў іншых гарадах Польшчы. Чытачы прыслалі «Белсату» фота з Гданьску, Кракава, Любліна, Беластоку.

Акцыя ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю – дзень забойства Рамана Бандарэнкі. Гданьск, Польшча. 12 лістапада 2023 года.
Фота: чытачы Белсату
Акцыя ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю – дзень забойства Рамана Бандарэнкі. Кракаў, Польшча. 12 лістапада 2023 года.
Фота: чытачы Белсату
Акцыя ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю – дзень забойства Рамана Бандарэнкі. Люблін, Польшча. 12 лістапада 2023 года.
Фота: чытачы Белсату
Акцыя ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю – дзень забойства Рамана Бандарэнкі. Беласток, Польшча. 12 лістапада 2023 года.
Фота: чытачы Белсату
Гісторыі
«Доўг памяці – пакараць забойцаў». Тры гады таму не стала Рамана Бандарэнкі
2023.11.12 07:00

Супольнасць «Беларусы замежжа» сабрала ў відэа віртуальную перадачу партрэту Рамана Бандарэнкі між рознымі гарадамі свету.

У Беларусі, нягледзячы на няспынныя рэпрэсіі, ладзілі падпольныя акцыі памяці – здымкамі падзяліліся актывісты з Ваўкавыску і Рэчыцы.

Агляд
Як дэмакратычны свет выказаў салідарнасць з Беларуссю ў гадавіну забойства Рамана Бандарэнкі
2023.11.12 19:08

belsat.eu

Стужка навінаў