Што абазначае статус «прэзідэнт-элект» і чаму Святлана Ціханоўская назвала сябе такім чынам


Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла з заявай, што перамагла на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе і назвала сябе «абраным прэзідэнтам Беларусі». Але з увагі на фальсіфікацыі і захоп улады з боку Лукашэнкі, яна не ўступіла на пасаду і цяпер ейны статус – прэзідэнт-элект. «Белсат» разам з палітолагам разбіраўся, што азначае гэты статус і якая карысць з яго менавіта цяпер.

Святлана Ціханоўская.
Фота: Дзіяна Алясюк

Святлана Ціханоўская праз больш чым два гады ўпершыню назвала сябе «абраным прэзідэнтам Беларусі». Офіс Святланы Ціханоўскай канкрэтызуе, што паводле шматлікіх сведчанняў назіральнікаў, апытанняў і электроннага галасавання Святлана Ціханоўская сапраўды перамагла на выбарах 2020 года. Але паколькі афіцыйныя вынікі выбараў былі сфальсіфікаваныя, яна не ўступіла на пасаду. Ейны статус – прэзідэнт-элект. Місія Ціханоўскай у гэтай ролі – забяспечыць транзітны перыяд і правесці новыя выбары.

Hавiны
Святлана Ціханоўская: «Я абраны прэзідэнт Беларусі. Я змагаюся за сваю краіну ў выгнанні»
2022.11.15 13:28

Андрэй Ягораў, аналітык Цэнтру Еўрапейскай трансфармацыі кажа, што патрэба ў тым, каб заявіць пра такі статус праз больш чым два гады пасля выбараў у Беларусі абумоўлены міжнароднай абстаноўкай. Гэта спроба ўзмацніць сваю пазіцыю рытарычна – ў асноўным ў міжнародных стасунках, таму што цяпер вядзецца гульня на тое, што Лукашэнка губляе і кантроль у краіне, і міжнародную легітымнасць.

Трэба скарыстацца шанцам і кампенсаваць гэта ростам сваёй уласнай міжнароднай легітымнасці і кантролем, кажа аналітык. Таму прымаецца такая захада па называнні сябе больш-менш зразумелым у амерыканскай традыцыі словам прэзідэнт-элект. Гэты статус надзяляе пэўным афіцыйным статусам, хоць і не з’яўляецца паўнавартаснай пазіцыяй прэзідэнта.

Hавiны
Святлана Ціханоўская ўзяла на сябе адказнасць за захаванне суверэнітэту і прадстаўленне Беларусі як нацыі
2022.11.15 19:59

Пры гэтым аналітык, які адказвае за міжнародную дапамогу ў Офісе Святланы Ціханоўскай, крытыкуе захаду Офісу.

«Я заўсёды быў супраць такога кшталту адносінаў, паколькі фактычна выбары ў Беларусі былі фальсіфікаваныя, таму легальнай працэдуры, якая б магла даваць нам падставы казаць, што хтосьці зʼяўляецца, або не зʼяўляецца прэзідэнтам, не адбылося. Таму прэзідэнта з пункту гледжання працэдурнасці, дэмакратычных працэдураў, няма. Адпаведна, у прынцыпе, няма і прэзідэнта-элект, паколькі не было працэдуры такой, якая б гэта пацвярджала. Такое саманазыванне можна палітычна апраўдаць, але, як мне падаецца, шмат чаго гэта ў рэальнасці не зменіць. Змена шыльды нацыянальнага лідара на шыльду абранага прэзідэнта не надае інструментаў уплыву ў першую чаргу на Беларусь», – кажа Андрэй Ягораў.

Палітолаг таксама дадае, што сама па сабе заява наўрад ці можа нешта змяніць у рэальнасці. Іншая справа, што часам у міжнародных справах, дыпламатыі, даволі зручна карыстацца такога кшталту вызначэннямі Святланы Ціханоўскай для прыняцця яе на афіцыйным узроўні. Іначай цяжка патлумачыць, чаму яна забяспечная на менавіта такім узроўні.

«Калі ж яна прапісваецца як прэзідэнт-элект – асоба, якая набрала найбольшую колькасць галасоў выбарнікаў, то гэта надае ёй першасны статус і лягчэй тлумачыць, чаму яе менавіта такім чынам прымаем і чаму такія адносіны. Але гэта хутчэй пратакольныя рэчы, чым рэальнае заняцце палітычнага месца. Бо палітычнае месца патрабуе прызнанне ўраду ў выгнанні напрыклад, або Святланы Ціханоўскай з боку міжнародных арганізацыяў і гэтак далей.  Ад таго, што яна называе сябе такім чынам, або іначай, насамрэч шмат што ў рэальнасці не змяняецца», – лічыць палітолаг.

Меркаванні
Ціханоўская пагроза, але і шанец для Лукашэнкі
2022.11.11 14:48

Мікалай Каткоў belsat.eu

 

Стужка навінаў