Літоўскі прэзідэнт выказаўся за размову з Лукашэнкам


Гітанас Наўседа. Фота – Ints Kalnins/REUTERS/Forum

Гітанас Наўседа лічыць магчымым вырашыць міграцыйны крызіс на мяжы ЕЗ праз дыялог з Аляксандрам Лукашэнкам. Такую думку ён выказаў у інтэрв’ю BBC, перадае lrt.lt.

«Думаю, што ёсць магчымасць вырашыць крызіс, звярнуўшыся і да спадара Лукашэнкі, як толькі што гэта зрабіла Ангела Мэркель. Мы павінны гаварыць з чалавекам, які адказвае за тое, што адбываецца на мяжы», – сказаў прэзідэнт Літвы.

Паводле яго слоў, з Лукашэнкам таксама трэба гаварыць аб гуманітарных праблемах, выкліканых гэтым крызісам, а не толькі з Літвой і Польшчай.

Наўседа падкрэсліў, што важна таксама звяртацца ў ведамствы ЕЗ і патрабаваць ад супольнасці не толькі зменаў у міграцыйнай палітыцы, але і ўдзелу ў будаўніцтве фізічнага бар’ера на мяжы з Беларуссю:

«Зараз Літва і Польшча абараняюць заходнюю дэмакратыю. Мы стараемся не дазволіць гэтым людзям ісці далей – у Германію».

Аналітыка
Капітуляцыя ці «бяспройгрышная траекторыя»? Што кажуць пра размову Мэркель і Лукашэнкі
2021.11.16 14:49

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў