200 іракцаў папрасілі амбасаду забраць іх з Беларусі


Каля 200 іракцаў, якія прыбылі ў Беларусь для пераходу мяжы з Еўрапейскім Звязам, звярнуліся ў амбасаду Іраку ў Расеі з просьбай вярнуць іх на радзіму. Пра гэта паведамляе «Интерфакс».

Мігранты каля ГЦ «Galleria Minsk». Менск, Беларусь. 25 кастрычніка 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

«Цяпер гэта каля 200 чалавек, якія да нас звярнуліся. Эвакуацыйны рэйс будзе арганізаваны ў чацвер», – заявіў прадстаўнік іракскай амбасады.

Паводле яго, лік ахвотных вярнуцца можа павялічыцца.

Сярод тых, хто паляціць на радзіму, ёсць жанчыны, дзеці, сямейныя пары.

Цяпер яны ў Менску чакаюць намечанага вылету.

Hавiны
Ірак анансаваў эвакуацыю з Беларусі першых 571 чалавек 18 лістапада
2021.11.15 08:35

Раней афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Іраку Ахмад ас-Сахаф анансаваў першы эвакуацыйны авіярэйс для грамадзянаў Іраку, якія застаюцца на беларускіх межах.

Міністэрства атрымала звесткі аб 571 чалавеку, якія самі захацелі вярнуцца на радзіму. Эвакуацыйны рэйс запланавалі на 18 лістапада.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў