Затрымалі журналіста «Прэсболу» Андрэя Ільеню


Сілавікі затрымалі журналіста «Прэсболу» Андрэя Ільеню. Аб гэтым паведаміў у сваім тэлеграм-канале аглядальнік Мікалай Іваноў. Абставіны і прычына затрымання пакуль не вядомыя.

Журналіст Андрэй Ільеня.
Фота: andrei.ilenya / Instagram

Паводле інфармацыі Мікалая Іванова, Ільеню затрымалі 14 верасня і арыштавалі на 10 содняў за адміністратыўнае парушэнне.

БАЖ адзначае, што Андрэй Ільеня працуе каментатарам на матчах чэмпіянату Беларусі, і працуе ён на беларускай мове.

Hавiны
За спаленае пудзіла Лукашэнкі – да трох гадоў калоніі. Рэпрэсіі 15 верасня
2022.09.16 00:20

Антон Тачняк  belsat.eu

Стужка навінаў