Лунінец атакавалі вусені. Абвешчаны каранцін на тры гады


Лунінец атакавалі вусені.
Фота: Медыя-Палессе

Казуркі не толькі пашкоджваюць дрэвы, але і ў вялікай колькасці збіраюцца на сценах будынкаў, лаўках, піша «Медыя-Палессе».

Лунінец атакавалі вусені.
Фота: Медыя-Палессе

Спецыялісты Лунінецкай райгасінспекцыі па па насенняводству, каранціну і ахове раслінаў высветлілі, што сярод вусеняў сустракаюцца паходны шалкапрад і амерыканскі белы матыль. Апошняя – каранцінны аб’ект. Таму заражаныя дрэвы спальваюць, а ў горадзе абвешчаны каранцін на тры гады.

Лунінец атакавалі вусені.
Фота: Медыя-Палессе
Лунінец атакавалі вусені.
Фота: Медыя-Палессе

Амерыканскі белы матыль – небяспечны каранцінны шкоднік. Ён пашкоджвае больш за 250 відаў раслінаў, піша партал «Виртуальный Брест». Найбольш любіць шалкавіцу, клён ясенелісны, яблыні, грушу, сліву, чарэшню, грэцкі арэх. У Берасцейскай вобласці ачагі матыля знойдзены ў чатырох гарадах: Лунінец, Столін, Іванава, Пінск.

Амерыканскі белы матыль.
Фота: Виртуальный Брест

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў