«BELPOL»: Беларусь выдаткуе яшчэ 58 млн рублёў на вайсковыя гарадкі ўнутраных войскаў


Адно з аб’яднанняў былых беларускіх сілавікоў «BELPOL» заявіла, што даведалася пра новыя планы рэканструкцыі вайсковых гарадкоў: для ўнутраных войскаў не шкадуюць дзясяткаў мільёнаў рублёў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Байцы невядомага падраздзялення ў форме без апазнавальных знакаў удзельнічаюць у разгоне пратэстаў. Менск, Беларусь. 30 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат

Паводле «BELPOL», планы на рэканструкцыю на 2023–2025 гады такія:

  • 31,6 млн рублёў – на рэканструкцыю вайсковага гарадка часткі 5529 у Менску (асобны стралковы батальён у 1-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгадзе Унутраных войскаў РБ);
  • 26,5 млн рублёў – на рэканструкцыю вайсковага гарадка часткі 3114 у Менску (асобная брыгада спецыяльнага прызначэння Унутраных войскаў РБ), а таксама на знос старога медпункту і будаванне новых медпункту, штабу і казармы з лазняй;
  • яшчэ 22,5 млн рублёў – ужо вядомыя раней планы на будаванне новага гарадка для новага спецпадраздзялення Унутраных войскаў РБ у Берасці і на рэканструкцыю аўтатранспартнай гаспадаркі ў вайсковай частцы 5448 у Менску (1-я асобная спецыяльная міліцэйская брыгада Унутраных войскаў РБ).

Былыя сілавікі іранізуюць: перабудаваць вайсковыя гарадкі пастанавілі пасля таго, як паглядзелі, якія ўмовы ў Беларусі маюць баевікі расейскай групы Вагнэра. І абураюцца: на гэтыя грошы можна было будаваць дзіцячыя садкі, школы і лякарні.

Тым часам Дзяржаўны камітэт вайсковай прамысловасці Беларусі хваліцца сустрэчай з міністрам абароны вайсковай хунты М’янмы – з хунтай дамовіліся на кансультацыі і пабачылі перспектыўныя напрамкі супрацы.

Hавiны
Экс-кіраўнік ГУБАЗіК Карпянкоў анансаваў новы батальён спецназу: з улікам досведу Казахстану і Украіны
2022.11.19 15:38

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў