Ужо 1282 палітвязні. Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 6 чалавек


Сярод палітвязняў – вайсковы эксперт Ягор Лебядок, якога затрымалі за каментар «Еўрарадыё».

Ягор Лебядок. Крыніца: belvpo.com

Беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ шэсць чалавек, піша «Вясна». У лік палітвязняў занесеныя Ягор Лебядок, Дзмітрый Шувалаў, Аляксандр Іваноў, Сяргей Вайцюк, Міхаіл Лістападаў і Сяргей Грыбовіч. Іхныя справы звязаныя з вайной ва Украіне і артыкуламі 361-3 і 361-4 КК РБ – «Удзел у ваенным канфлікце на тэрыторыі іншай дзяржавы» і «Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці».

Шувалаў асуджаны на два з паловай гады папраўчай калоніі за «Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці» – перадаванне звестак і відэа пра вайсковы аэрадром у нейкі Telegram-канал. Іваноў узяты пад варту і абвінавачаны ў «Спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці» за перадачу звестак аб перасоўванні вайсковай тэхнікі. Вайцюк асужаны на два з паловай гады папраўчай калоніі за намер далучыцца да Збройных сілаў Украіны. Лістападаў асуджаны за тое самае на тры гады папраўчай калоніі. Грыбовіч узяты пад варту і абвінавачаны ў намеры далучыцца да ЗСУ і  за выказванні ў сацыяльных сетках. Лебядка ж затрымалі за каментары «Еўрарадыё» і асудзілі на адміністратыўны арышт, але не вызвалілі пасля арышту – і абвінавацілі ў «Спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці».

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць гэтых і астатніх палітычных зняволеных, спыніць палітычныя рэпрэсіі. На момант публікацыямі праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 1282 чалавек.

Але напраўду зняволеных з палітычных прычынаў нашмат больш – праваабаронцы дэталёва аналізуюць кожную справу і проста не паспяваюць за рэпрэсіўным апаратам. Так, Следчы камітэт налічыў 11 тысяч крымінальных справаў за «злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці».

Аналітыка
Захоп родных у закладнікі і разгром маёмасці. Як сілавікі спрабуюць ціснуць на палітычных уцекачоў
2022.05.29 16:44

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў