Сіноптыкі распавялі, калі сыдзе спёка і тэмпература стане ніжэй за кліматычную норму


У нядзелю, 16 ліпеня, у Беларусі захаваецца спякотнае надвор’е. Як адзначае Белгідрамет, максімальная тэмпература ўдзень складзе ад +27°С на ўсходзе да +34°С на захадзе краіны, па Берасцейскай вобласці месцамі +35°С.

Пляж на вадасховішчы Дразды. Менск, Беларусь. 19 жніўня 2022 года.
Фота: Белсат

Але ўжо ў панядзелак спёка пачне спадаць. А неўзабаве тэмпература «стане нават крыху ніжэйшайшай за кліматычную норму».

17 ліпеня чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад +12°С, па ўсходзе да +20°С па паўднёвым захадзе краіны, максімальная ўдзень +25..+31°С, па поўдні краіны паветра прагрэецца да +33°С.

18 ліпеня чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13..+19°С, максімальная ўдзень +20..+27°С, па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да +29°С.

19 ліпеня за сітуацыю ў атмасферы стануць адказваць прахалодныя паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы. Уначы +9°C…+14°C, удзень слупкі тэрмометраў будуць на адзнаках ад +19°C па Магілёўшчыне да +26°C па Берасцейшчыне.

20 ліпеня часам пройдуць дажджы рознай інтэнсіўнасці, месцамі навальніцы. Уначы і раніцай – слабы туман. Ноччу +9°C..+14°C. Удзень ад +15°C па захадзе да +24°C па ўсходзе, у пятніцу +13°C..+19°C.

У выходныя пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Пад раніцу слабыя туманы. Ноччу +10°C..+15°C. Удзень у суботу +18°C..+21°C, у нядзелю ад +14°C па ўсходзе да +20°C па захадзе.

Hавiны
У Беларусі чакаецца +35. Абвешчанае штармавое папярэджанне
2023.07.15 19:54

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў