Расследаванне «ByPol»: чым займаецца дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці


«ByPol» працягвае праліваць святло на таямніцы сумна вядомага дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці – міліцэйскага падраздзялення, якое ўзначальвае Паршын А. Я.

Аддзяленне да прыходу Паршына на пасаду начальніка лічылася самай сакрэтнай службай у сістэме МУС. Пра яе ўнутраную кухню раней не мелі дакладнага ўяўлення нават супрацоўнікі органаў унутраных справаў.

Паводле інфармацыі «ByPol», менавіта Паршын зладзіў у менскім жыллёвым комплексе «Каскад» інцыдэнт з няпоўнагадовымі, падчас якога незаконна выкарыстаў зброю і параніў у 16-гадовага падлетка. Але абвінавачанне выставілі не Паршыну, а юнаку.

Гэтым разам гаворка ідзе аб агентуры дэпартаменту забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці, якая працуе па ўнутрыкамернай распрацоўцы – сумнай спадчыне эпохі ГУЛАГу ў нашай краіне.

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў