ВУП Беларусі пачаў расці


Першая ацэнка валавога ўнутранага прадукту за студзень-травень гэтага года паказала рост. Аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў 79 млрд рублёў, або 100,9 % да ўзроўню студзеня-траўня мінулага года, паведамляе Белстат.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: «Freepik»

Па выніках першых пяці месяцаў 2023 года ВУП Беларусі вырас на 0,9 % у параўнанні з аналагічным перыядам летась. У грашовым вымярэнні ВУП за студзень-травень сёлета склаў 79,03 млрд рублёў.

У студзені-красавіку сёлета ВУП скараціўся на 0,6 %. Паводле Белстату, аб’ём ВУП у гэтыя месяцы ў бягучых цэнах склаў 63,5 млрд рублёў.

У траўні эксперты даследчага цэнтру BEROC сцвярджалі, што эканоміка Беларусі адаптуецца да санкцыяў, але ўсцяж не дацягвае да сярэднямесячнага ўзроўню 2019 года.

Згодна з думкаю эканамістаў Еўразійскага банку развіцця, у Беларусі назіраецца дынаміка ўзмацнення эканамічнай актыўнасці. У студзені-красавіку сёлета назіралася падзенне ВУП на 0,6 %, у той час як яшчэ ў студзені-сакавіку эканоміка скарацілася на 2,1 %. Эксперты таксама бачаць рост аб’ёмаў прамысловай вытворчасці, агулавы таваразварот у студзені-красавіку вырас на 0,5 %, за гэты ж перыяд на 0,1 % вырас і раздробны гандаль.

Hавiны
Еўразійскі банк развіцця бачыць пазітыўную дынаміку беларускага ВУП
2023.05.22 19:23

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў