Зяленскі сабраў паседжанне аб магчымай пагрозе новага ўварвання з боку Беларусі


Уладзімір Зяленскі сабраў пасяджэнне Савету нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны з-за асцярогі ўварвання з боку Беларусі. Пра гэта паведаміў сакратар СНБА Аляксей Данілаў.

Паводле яго слоў, Зяленскі даручыў праверыць гатоўнасць да магчымага ўварвання ў чатырох пагранічных вобласцях Украіны.

Аляксей Данілаў.
Фота: BBC News Русская служба

«Што тычыцца кірунку з Беларусі. Я хачу паведаміць, што акрамя СНБА ёсць стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага… Учора прэзідэнт сабраў стаўку, і прагаворвалася менавіта гэтае пытанне – пытанне Беларусі.

Давалі ацэнку ўсе нашы органы, якія да гэтага маюць дачыненне – што адбываецца, у якім стане знаходзіцца сёння войска Беларусі, колькі там ваенных РФ, якія планы. Усё гэта знаходзіцца на кантролі нашага прэзідэнта, і стаўка ўчора менавіта на гэты конт працавала даволі доўга. І я лічу, што дастаткова эфектыўна. У выніку ёсць даручэнне – зараз будзе праходзіць праверка ў чатырох вобласцях стану падрыхтоўкі ў выпадку, калі будуць праходзіць паўторныя выклікі для нашай краіны», – распавёў Данілаў.

Аднак, у якіх вобласцях будзе праведзена праверка, не ўдакладняецца. З Беларуссю мяжуюць 5 абласцей Украіны: Чарнігаўская, Кіеўская, Жытомірская, Ровенская і Валынская.

Інтэрв’ю
«Нашая вайна не скончыцца тут». Што казаў беларус-добраахвотнік з Адэсы, які загінуў у аварыі ў Румыніі
2022.06.16 17:26

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў