Зяленскі прыняў Макрона, Шольца, Драгі і Ёганіса


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, канцлерам Нямеччыны Оляфам Шольцам, прэм’ер-міністрам Італіі Мар’ё Драгі і прэзідэнтам Румыніі Клаўсам Ёганісам, якія прыбылі сёння, 16 чэрвеня, ва ўкраінскую сталіцу.

Еўрапейскія лідары наведваюць Украіну напярэдадні паседжання Еўракамісіі, дзе мусяць вызначыць статус Украіны для ўваходу ў ЕЗ. Мінулым тыднем Кіеў таксама наведала кіраўніца Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен.

Сустрэча Уладзіміра Зяленскага з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, канцлерам Нямеччыны Оляфам Шольцам, прэм’ер-міністрам Італіі Мар’ё Драгі і прэзідэнтам Румыніі Клаўсам Ёганісам. Кіеў, Украіна. 16 чэрвеня 2022 года.
Фота: Володимир Зеленський/Facebook

«Насычаны дзень. Важныя сустрэчы. Вітаю ў Кіеве прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона, канцлера Нямеччыны Оляфа Шольца, прэм’ер-міністра Італіі Мар’ё Драгі і прэзідэнта Румыніі Клаўса Ёганіса», – напісаў Зяленскі.

Макрон, Шольц і Драгі прыбылі ў Кіеў сёння раніцай пасля перасадкі на цягнік у польскім Жэшаве. Прэзідэнт Румыніі дабіраўся асобна.

Уладзімір Зяленскі і Эманюэль Макрон. Кіеў, Украіна. 16 чэрвеня 2022 года.
Фота: Володимир Зеленський/Facebook
Уладзімір Зяленскі і Оляф Шольц. Кіеў, Украіна. 16 чэрвеня 2022 года.
Фота: Володимир Зеленський/Facebook
Уладзімір Зяленскі і Мар’ё Драгі. Кіеў, Украіна. 16 чэрвеня 2022 года.
Фота: Володимир Зеленський/Facebook
Уладзімір Зяленскі і Клаўс Ёганіс. Кіеў, Украіна. 16 чэрвеня 2022 года.
Фота: Володимир Зеленський/Facebook

Вядома, што перамовы ўжо пачаліся. Яны будуць прысвечаныя дапамозе Украіне. Перад сустрэчай еўрапейскія лідары наведалі разбураны Ірпінь.

Сустрэча Уладзіміра Зяленскага з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, канцлерам Нямеччыны Оляфам Шольцам, прэм’ер-міністрам Італіі Мар’ё Драгі і прэзідэнтам Румыніі Клаўсам Ёганісам. Кіеў, Украіна. 16 чэрвеня 2022 года.
Фота: Володимир Зеленський/Facebook
Уладзімір Зяленскі і Оляф Шольц. Кіеў, Украіна. 16 чэрвеня 2022 года.
Фота: Володимир Зеленський/Facebook
Hавiны
«Або ратаваць твар Пуціна, або жыцці ўкраінцаў»: Польшча і Літва крытыкуюць Францыю і Нямеччыну
2022.06.10 23:11

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў