Жыхар Буда-Кашалёўскага раёну атрымаў 19 гадоў калоніі за забойства пяцімесячнага сына


Гомельскі абласны суд 15 чэрвеня вынес прыгавор 32-гадоваму жыхару Буда-Кашалёўскага раёну, які забіў свайго пяцімесячнага сына ў шпіталі, паведамляе «Гомельская праўда».

Мужчыну прысудзілі 19 год калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Фота: gp.by

У снежні 2021 года хлопчыка шпіталізавалі разам з бацькам у Буда-Кашалёўскую раённы шпіталь, маці дзіцяці не магла прыехаць. Хлопчык плакаў і не даваў бацьку заснуць. Гэта раздражняла мужчыну, які вярнуўся з заробкаў з Расеі і хацеў адпачыць. Бацька пачаў крычаць на немаўля і біць яго, а праз некаторы час хлопчык заціх. Мужчына заснуў, а раніцай знайшоў побач з сабой мёртвага сына.

Першапачаткова мужчына адмаўляў сваё дачыненне да смерці хлопчыка і мяняў паказанні. Сцвярджаў, што немаўля сам ударыўся аб металічны каркас ложка. Затым прыдумаў версію аб падзенні сына з ложка.

Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, смерць дзіцяці наступіла ў выніку закрытай чэрапна-мазгавой траўмы. На яго целе знойдзены сінякі.

Мужчыне прад’явілі абвінавачанні ў забойстве малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане. У 2008 годзе яго ўжо прыцягвалі да адказнасці за тое, што разам з суседам да смерці збіў знаёмага.

Інтэрв’ю
«Нашая вайна не скончыцца тут». Што казаў беларус-добраахвотнік з Адэсы, які загінуў у аварыі ў Румыніі
2022.06.16 17:26

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў