Сілавікі затрымалі настаўніка-мастака, які «прайшоў рэгістрацыю» ў полк Кастуся Каліноўскага


Сілавікі затрымалі настаўніка-мастака, які «зарэгістраваўся» ў полк Кастуся Каліноўскага. «Пакаяннае» відэа з хлопцам, запісанае сілавікамі, з’явілася ў праўладным тэлеграм-канале.

Крыніца: праўладны тэлеграм-канал

У «пакаянным» відэа затрыманы расказвае, што працуе настаўнікам у цэнтры дадатковай адукацыі «Маяк». Таксама хлопец «прызнаецца», што ў 2020 годзе прымаў удзел у акцыях пратэсту і быў зарэгістраваны ў плане «Перамога».

Паводле сілавікоў, цяпер яго чакае крымінальная адказнасць. Аднак паводле якіх артыкулаў абвінавачваюць мастака, пакуль невядома.

Hавiны
Спрыянне міліцыі і выяўленне калабарантаў. Мінабароны распавяло, нашто народнае апалчэнне
2022.06.16 14:37

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў