Змітра Дашкевіча перавялі ў СІЗА на Валадарскага


Наста, жонка палітвязня Змітра Дашкевіча, паведамляе, што ейнага мужа перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Таксама стала вядома, што вызвалілі актывіста Уладзіміра Яроменку, былога актывіста «Маладога фронту».

Зміцер і Наста Дашкевічы.
Фота: Наста Дашкевіч / Facebook

«Вызвалілі Уладзіміра Яроменку. Змітра Дашкевіча перавялі ў СІЗА на Валадарскага», – напісала ў сваім Facebook Наста Дашкевіч.

Змітра абвінавачваюць паводле арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».

Змітра Дашкевіч затрымалі перад Днём Волі 23 сакавіка. Тады ў сям’і прайшоў ператрус, сканфіскавалі тэхніку, а Змітра забралі «людзі ў чорным». На наступны дзень Дашкевічу прысудзілі 15 содняў арышту за тое, што ён нібыта адмаўляўся адамкнуць дзверы кватэры, хоць людзі ў балаклавах сустрэлі яго на лесвічнай пляцоўцы. Пасля адбыцця адміністратыўнага пакарання Зміцер на волю не выйшаў.

Hавiны
Зміцер Дашкевіч стаў падазраваным у крымінальнай справе. Ён застаецца за кратамі
2022.04.06 20:04

Старшыня незалежнага прафсаюзу «Нафтан» Вольга Брыцікава правядзе за кратамі 60 дзён. Актывістку чацвёрты раз запар асудзілі за антываенную акцыю і прысудзілі чарговыя 15 содняў арышту, паведамляе «Вясна».

Вольгу Брыцікаву затрымалі 27 лютага. Першапачаткова яе абвінавацілі ў фатаграфаванні бюлетэня і прысудзілі за гэта 15 содняў арышту. Пазней пакаралі яшчэ 15 соднямі за тое, што яна да сваёй курткі прычапіла надпісы: «Не вайне», «Нет войне», «No war».

Старшыня незалежнага прафсаюзу «Нафтан» Вольга Брыцікава.
Фота: gazetaby.com

Праз некаторы час праваабаронцы даведаліся, што Вольгу за кратамі асудзілі трэці раз за аркушы паперы на вокнах яе кватэры. 13 красавіка, калі актывістка павінная была выйсці на волю, яе пакаралі чарговымі 15 соднямі арышту за допіс «Нет войне» ў Instagram. Агулам за кратамі ІЧУ Ушачы Брыцікаву будуць трымаць 60 содняў.

Артыкулы
Анджэй Пачобут адзначае дзень народзінаў за кратамі
2022.04.16 12:12

belsat.eu

Стужка навінаў