Ларыса Жыгар аб прысудзе Ціму Беларускіх: За такую ж колькасць наркотыкаў хлопцы атрымлівалі да 15 гадоў


Ларыса Жыгар.
Фота: ТК / Belsat.eu

Ларыса Жыгар, лідарка Матчынага руху 328, пракаментавала «Белсату» вырак рэп-спеваку Ціму Беларускіх.

«Калі на момант 2013–15 гадоў, калі ўступіў у моц антынаркатычны дэкрэт, выносілі такія тэрміны, то, напэўна, Матчынага руху 328 наагул не было б, ніхто б і не падняўся. Але тады ўсё ішло на ўзмацненне жорсткасці, і тэрміны былі ад 8 да 15 гадоў. Калі параўноўваць з тым часам, то, вядома, гэты прысуд несправядлівы, бо за такую ж колькасць наркотыкаў хлопцы атрымлівалі вялікія тэрміны. І ніхто ніколі не разбіраўся: суд проста выносіў такія рашэнні.

Ціму Беларускіх далі 2 гады «хатняй хіміі» за наркотыкі. Менск, Беларусь. 16 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Таму 2 гады «хатняй хіміі» – гэта выдатна. Ціму Беларускіх пашанцавала, абышлося лёгкім сполахам. Але ён жа нават не адчуе наступстваў: ці перастане ён ужываць наркотыкі? Вядома, гэта добра, што ён не ў турме, але ён нават і не быў там. У той час як іншых хлопцаў проста адразу зачынялі, не разабраўшыся ў справе, выносілі ім суровыя прысуды.

Паглядзім, як далей будуць праходзіць суды і выносіцца выракі звычайным хлопцам. Калі ім будуць выносіць такія ж тэрміны, як і Ціму, то гэта выдатна, але калі іншыя, больш жорсткія, то маці-328 падымуцца, бо гэта будзе несправядліва», – сказала Ларыса Жыгар.

Hавiны
Каго з зорак злавілі з наркотыкамі, і што ім за гэта было
2021.04.16 18:39
Hавiны
Як узышла зорка Цімы Беларускіх, і як хлопец апынуўся на лаве падсудных
2021.04.16 09:15
Hавiны
«Ад сажы ў носе растуць ракавінкі». Асуджаныя па артыкуле 328 – аб працы на зоне
2019.12.04 12:08

АД belsat.eu

Стужка навінаў