Тэлеграм-канал, што сочыць за вайсковай актыўнасцю ў Беларусі, прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»


Тэлеграм-канал «Беларускі гаюн» займаецца маніторынгам вайсковай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі, збірае звесткі пра перасоўванне войскаў па Беларусі, абстрэлы Украіны з нашых земляў. МУС РБ прызнала рэсурс «экстрэмісцкім фармаваннем».

МУС пагражае беларусам, што перадача звестак «Беларускаму гаюну» будзе карацца паводле арт. 36-1 КК РБ («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»).

Будзьце пільныя: выдаляйце ліставанне з ботам каналу (бот ад гэтага не страціць вашых здымкаў) і фота тэхнікі. Памятайце, што здымаць вайсковую тэхніку фармальна не забаронена, аднак да адказнасці могуць прыцягнуць.

Hавiны
Супраць ліцэіста распачалі крымінальную справу за фота вайсковай тэхнікі
2022.03.09 17:30

«Беларускі гаюн» успрымае прызнанне «экстрэмісцкім фармаваннем» як «знак якасці» і абяцае працягваць маніторынг вайсковай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі – сачыць за запускам ракет, перасоўваннем войскаў РФ па нашай краіне, узлётам знішчальнікаў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў