Колькасць уцекачоў з Украіны перавысіла тры мільёны


З 24 лютага, дня нападу Расеі, з Украіны выехалі больш як тры мільёны чалавек. Большая частка ўцекачоў накіроўваецца ў Польшчу і ў заходнім кірунку, але частка пераязджае і ў краіну-агрэсара.

Такія звесткі прыводзіць Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў.

Кірункі ўцякацкага руху з Украіны. Скрыншот: data2.unhcr.org

Колькасць і кірункі эвакуацыі ўцекачоў з Украіны на 15 сакавіка 2022 года:

  • Польшча – 1 857 045 чалавек;
  • Румынія – 467 703 чалавекі;
  • Малдова – 344 454 чалавекі;
  • Вугоршчына – 272 943 чалавекі;
  • Славаччына – 220 977 чалавек;
  • Расея – 155 841 чалавек;
  • Беларусь – 1816 чалавек.

Раней паведамлялася, што колькасць перасяленцаў унутры краіны перавысіла два мільёны. Людзі збольшага пераязджаюць на захад Украіны з усходніх раёнаў, дзе ідуць актыўныя баявыя дзеянні.

Фота
«Кожны раз думаю, што гэта апошні, але ўсё роўна іду». Як валанцёры дапамагаюць уцекачам на львоўскім вакзале
2022.03.15 15:29

АД belsat.eu

Стужка навінаў