У Чарнагорыі адмянілі чарговы канцэрт «Ляпіса Трубяцкога», да гэтага была адмена ў Сербіі


У чарнагорскім горадзе Котар 15 лютага адмянілі канцэрт гурта «Ляпіс Трубяцкі», а напярэдадні быў адменены канцэрт у чарнагорскай Будве і ў сталіцы Сербіі, Бялградзе. Самі музыкі тлумачаць адмены «беспрэцэдэнтным палітычным ціскам на канцэртныя пляцоўкі».

«У сувязі з беспрэцэдэнтным палітычным ціскам на канцэртныя пляцоўкі, звязаным з грамадзянскай пазіцыяй гурта «Ляпіс Трубяцкі», на сёння правядзенне канцэрту калектыву не ўяўляецца магчымым», – гаворыцца ў паведамленні музыкаў наконт адмены канцэрту ў Котары.

Музыкі сцвярджаюць, што «да апошняга вялі перамовы і стараліся выратаваць выступ».

Канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» ў чарнагорскай Будве быў адменены за некалькі гадзінаў да пачатку, калі натоўп, што сабраўся перад клубам, пачаў скандаваць «Сербы і расейцы – браты навекі». Клуб адмены канцэрту не каментаваў.

На інцыдэнт у Будве адрэагавала амбасада Украіны ў Чарнагорыі, якая заклікала ўлады гэтай краіны разабрацца, што адбылося, і «зрабіць усё для гарантавання бяспекі ўкраінцаў, якія жывуць у Чарнагорыі».

Яшчэ раней канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» адмянілі ў Бялградзе. Тады арганізатары спаслаліся на кепскае самаадчуванне лідару гурта Сяргея Міхалка. Але агучвалася і версія, што канцэрт адмянілі праз незадаволенасць меркаванай імпрэзай мясцовымі нацыяналістамі, якія ўспрымаюць Міхалка як «ворага Расеі» і аўтара гімну ўкраінскага Майдану 2014 года – песні «Воіны святла».

Hавiны
«Ледзі Гага пасмяецца». У Беларусі з’явіўся новы «чорны спіс» артыстаў
2023.02.09 19:38

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў