«Цыклоны пайшлі ва-банк». 17 лютага ў Беларусі чакаецца магутны вецер


У чацвер 17 лютага большую частку тэрыторыі Беларусі накрые моцным ветрам парывамі да 15–20 м/с, удзень месцамі парывы дасягнуць 21–24 м/с, перадае Белгідрамет.

Сіноптыкі паведамляюць, што пасля ціхага і сонечнага надвор’я другая палова тыдня будзе экстрэмальная, бо «паўночнаатлантычныя цыклоны вырашылі пайсці ва-банк». Рухаючыся чарадой з вялікімі хуткасцямі па акваторыі Балтыйскага мора, яны, акрамя ападкаў, магутнымі вятрамі правераць на трываласць усю Заходнюю і Усходнюю Еўропу.

«Дастанецца і нашай краіне», – піша Белгідрамет.

17 лютага Беларусь накрые ветрам парывамі аж да 21–24 м/с. У пятніцу вецер сцішыцца, але толькі на тое, каб зноў набраць моцы. У суботу парывы ветру зноў будуць дасягаць 17–24 м/с, у паўднёва-заходніх раёнах месцамі – 25–28 м/с.

Hавiны
Наступствы шторму ў Беларусі: падзенне навагодніх ялінак і перакуленыя прыпынкі
2022.01.14 20:25

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў