Справу журналіста Алега Груздзіловіча накіравалі ў суд


Следства ў справе журналіста і палітвязня Алега Груздзіловіча завершанае, пракурор накіраваў матэрыялы справы ў суд Савецкага раёну Менску. Пра гэта жонка палітвязня паведаміла «Радыё Свабода».

Алег Груздзіловіч.
Фота: Alaksandra Dynko / Facebook

Дата судовага разбору пакуль не прызначаная. Крымінальную справу ў дачыненні журналіста «Свабоды» Алега Груздзіловіча завялі за асвятленне ім аднаго з маршаў пратэсту ў 2020 годзе, калі ён быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС Беларусі і працаваў як пазаштатны карэспандэнт «Народнай Волі».

31 студзеня жонка палітвязня Мар’яна мела спатканне з мужам, якое доўжылася адну гадзіну. Размова адбывалася ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску, у пакоі для спатканняў, праз шкло з выкарыстаннем тэлефонных апаратаў.

16 ліпеня 2021 году ў Алега Груздзіловіча, які пазалетась быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС Беларусі, прайшоў ператрус. Журналіста затрымалі і прысудзілі да 10 сутак арышту. 23 снежня Груздзіловіча затрымалі паўторна і замянілі яму меру стрымання на ўтрыманне пад вартай. 28 снежня яму выставілі абвінавачанне паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Hавiны
«Дзякуй тым, хто задае мне нязручныя пытанні». Святлана Ціханоўская звярнулася да журналістаў
2022.02.09 13:22

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў