«Шлях да таталітарызму». Беларускіх школьнікаў навучаць перакладаць допыт ваеннапалонных


Мінадукацыі зацвердзіла праграму факультатыву «Вайсковы пераклад». Сярод іншага, падлеткаў будуць вучыць перакладаць «допыт ваеннапалоннага і размову з мясцовым жыхаром». Аналітык Вадзім Мажэйка палічыў гэтую ініцыятыву працягам мілітарызацыі Беларусі, што цягне краіну ў таталітарызм.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Хлопчык у вайсковым летніку «Патрыёт» у Магілёўскай вобласці.
Фота: modmilby / Telegram

Старшакласнікі пасля факультатыву мусяць умець:

  • чытаць змест баявых дакументаў і перадаваць іх сутнасць на расейскай мове;
  • перакладаць з англійскай мовы на расейскую вайсковыя і вайскова-тэхнічныя тэксты;
  • здзяйсняць двухбаковы пераклад размовы або допыту ваеннапалоннага (апытанне мясцовага жыхара);
  • вызначаць паводле знакаў адрознення вайскоўцаў узброеных сілаў ЗША і Вялікай Брытаніі.

У адпаведнай пастанове Мінадукацыі адзначаецца, што «на факультатыве вучні змогуць развіць моўныя навыкі, свае здольнасці, а таксама атрымаць навыкі і ўменні вайсковага перакладу, набыць веды пра структуру ўзброеных сілаў ЗША і Вялікай Брытаніі».

Hавiны
У беларускіх школах уводзіцца факультатыў «Вайсковы пераклад»
2024.01.16 13:44

Гэта працяг мілітарызацыі, што адбываецца ў беларускай сістэме адукацыі, у школах, падкрэсліў у каментары «Белсату» рэдактар «Беларускага штогодніка» Вадзім Мажэйка:

«Трывае мілітарызацыя грамадства, і асабліва ўцягненне ў гэта дзяцей – дрэнны званочак, бо гэта акурат адзін з прыкметаў схілення аўтарытарызму да таталітарнага кантролю і прасоўвання сваёй ідэалогіі праз адукацыю».

Аналітык упэўнены, што новы факультатыў, натуральна, не прымусіць усіх беларускіх падлеткаў лічыць англамоўных асобаў ворагамі і шпіёнамі, аднак агульная тэндэнцыя вельмі дрэнная.

Аналітыка
«Паўтор савецкіх матрыцаў». Як засцерагчы дзіця ад прамывання мазгоў у вайскова-патрыятычных клубах?
2023.12.12 10:30

«Гэта паказвае, што гаворка не толькі пра змаганне з Польшчаю, Літвою, беларускаю лацінкаю, а гэта змаганне з Захадам увогуле: тут і прыбіранне англійскай мовы на вакзале, і прыбіранне брытанскіх і амерыканскіх сцягоў з кабінетаў англійскай мовы, а цяпер такі вобраз, што амерыканцы і брытанцы – шпіёны, якіх будуць дапытваць, а школьнікі будуць дапамагаць. Гэта, натуральна, бязглуздзіца, аднак сама атмасфера і ідэйны фон тут важнейшы за саму ідэю допытаў захопленых заходніх шпіёнаў», – канстатаваў суразмоўца «Белсату».

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў