У мемарыяле аднавілі 100 крыжоў.
24 жніўня ва ўрочышчы Курапаты адбылася чарговая талака, падчас якой прыбралі месцы масавага пахавання ахвяраў сталінскага тэрору.
Актывісты Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ замест старых усталявалі 100 новых крыжоў. У талацэ брала ўдзел шмат моладзі, што не цуралася не ўласных плячах цягаць нялёгкія шулы для крыжоў.
Валанцёрскія «суботнікі» на прапанову ініцыятывы «За ўратаванне Курапатаў» рэгулярна праводзяцца ў народным мемарыяле з 25 траўня гэтага года.
МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН