152 дні пратэстаў у Беларусі. Галоўнае


У Беларусі паслявыбарчыя пратэсты працягваюцца 152 дні. Belsat падводзіць вынікі галоўных падзеяў гэтага дня.

Паводле праваабаронцаў, пасля затрыманняў 5-га студзеня адбыліся 26 судовых паседжанняў. Справы дзевяці чалавек з-за нізкай якасці падрыхтоўкі суды адправілі на дапрацоўванне ў РУУС. Тым часам саміх затрыманых не адпусцілі. Міліцыянты могуць іх утрымліваць 72 гадзіны.

Затрыманні ва Уруччы.
Фота: motolkohelp / telegram

У ЦІП ды ІЧУ Акрэсціна сёння не прымаюць перадачаў, паведамляюць валанцёры. Афіцыйная прычына – каронавірус. Чацвер – адзіны дзень тыдня, калі дазволена перадаваць перадачы, але не сёння. Прымаюць толькі лекавыя прэпараты.

Лукашэнка заклікаў пратэстоўцаў супакоіцца

Аляксандр Лукашэнка падчас наведання царквы Узвышэння Святога Крыжа пракаментаваў падзеі ў ЗША. Напярэдадні прыхільнікі Доналда Трампа ўварваліся ў будынак Капітолію.

Hавiны
Прынамсі чатыры чалавекі загінулі ў выніку штурму прыхільнікамі Трампа Капітолію ў Вашынгтоне
2021.01.07 09:45

Лукашэнка правёў паралелі з падзеямі ў ЗША і зрабіў выснову, што беларускім пратэстоўцам неабходна супакоіцца. Паводле яго, нельга дапусціць, каб яны хадзілі па дварах.

«Таму нам трэба сабрацца, трэба супакоіцца. Не нам, якія стаяць тут. Але той невялікай групе, якая сёння ў выходныя ходзіць па Менску. Я ж вас папярэджваў: кепска, калі яны ходзяць па вуліцы, яшчэ горш, калі яны ідуць у двары, будзе невыносна, калі яны прыйдуць у вашыя кватэры. Мы не павінны гэтага дапусціць», – сказаў ён.

Лукашэнка у царкве на Раство.
Фота: president.gov.by

Лукашэнка выказаў думку, што трэба данесці гэта да свядомасці апанентаў, інакш можа пачацца гарачая вайна, на якой будуць развязвацца чужыя пытанні.

«Мы павінны ўсе разам сабрацца і абразуміць тых, хто сёння гэтага не разумее. Нам не патрэбныя ні войны, ні сутычкі. Нам іх прынясуць, паглядзіце. Нам спакойнага жыцця не дадуць. Нам свабодна дыхаць ніхто не дазволіць, у цэнтры Еўропы. Гэта сутычка. І не дай бог яна ператворыцца ў гарачую вайну на нашай тэрыторыі, але дзе не будуць вырашацца нашыя пытанні, дзе не будзе нашых інтарэсаў. Вось гэтага дапусціць нельга. Гэта галоўнае. І я вас прашу аб адным: каб з вашага боку было разуменне», – сказаў ён.

Палітолаг Павел Усаў у сваім Telegram-канале піша, што Лукашэнка скарыстаўся сумным досведам Вашынгтону для апраўдання тэрору і рэпрэсіяў у Беларусі.

«Псіхалогія класічнага няўдачніка, які чакае толькі таго, каб удачлівы і паспяховы спатыкнуўся, каб апраўдаць уласныя заганы і жыццёвую паразу. На жаль, поспехі дэмакратычных таварыстваў ніяк не ўплываюць на закасцянелыя аўтарытарызмы, а вось няўдачы, памылкі, бедствы, гібель людзей служаць дадатковаю падпораю для палітыкі мясцовых тыраніяў і аўтарытарнай свядомасці. «Ой, паглядзіце, там Капітолій штурмуюць, а ў нас такога няма. Лукашэнка малайчына», – піша Павел Усаў.

Патрыярх Маскоўкі заклікаў спыніць гвалт у Беларусі

Патрыярх Маскоўскі Кірыл заклікаў беларусаў мірна развязваць спрэчныя пытанні, а ўлады – не адкладаць у шуфляду вырашэння канфліктных пытанняў у грамадстве.

«Наш заклік да Беларусі – усе пытанні трэба развязваць мірна. Але калі пытанні існуюць, іх трэба вырашаць, гэта зварот і да ўладаў Беларусі. Нельга адкладаць у шуфляду тое, што выклікае нязгоду і напружанне ў грамадстве. Патрэбныя інструменты разумнага, дзелавога абмеркавання праблемаў з выхадам на канкрэтныя рашэнні», – сказаў кіраўнік РПЦ. Зварот патрыярха паказалі на тэлеканале «Россия-1».

Патрыярх Кірыл.
Фота: patriarchia.ru
Hавiны
Патрыярх РПЦ Кірыл звярнуўся да ўладаў Беларусі
2021.01.07 13:02

Менчукі супраць чэмпіянату свету па хакеі

Жыхары Цэнтральнага раёну Менску звярнуліся да кіраўніка Рады Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазэля з адкрытым лістом, у якім заклікаюць перанесці чэмпіянат свету па хакеі з Беларусі. Менчукі нагадваюць, што ў краіне працягваецца прававы бязлад і нават дзіцячыя святы ў дварах не абыходзяцца без увагі сілавікоў.

На гэты момант, са жніўня 2020 года да студзеня 2021 года, на мірных мітынгах у Беларусі затрымалі больш за 30 000 асобаў, на гэты момант у турмах застаюцца 169 палітычных зняволеных, пішуць жыхары Менску.

«Мы сумленныя людзі, мы мірныя людзі, мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь, праз палітычную сітуацыю ў нашай краіне выступаем супраць правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2021 года ў Беларусі. Сусветнай хакей не павінен падтрымліваць дыктатуры. Прафесійны спорт павінен спрыяць развіццю высакародных якасцяў чалавека, а не злачынствам супраць чалавецтва.

Паважаны Рэнэ Фазэль і Рада Міжнароднай федэрацыі хакею, мы заклікаем вас не спансараваць рэжыму. На прыбытак ад чэмпіянату свету нас працягнуць гвалтаваць, катаваць і забіваць. Мы просім вас праявіць салідарнасць з народам Беларусі. Менавіта ад вашага рашэння будзе залежаць, ці падтрымлівае міжнародны хакей ды вы асабіста гвалт і генацыд. Так ці інакш рэжым не вечны, і менавіта вы ўласнаручна ўпісалі сваё імя ў гісторыю нашай краіны», – гаворыцца ў лісце жыхароў Менску.

Беларус беларусу
«Муж выйшаў у пад’езд і знік, калі прасавала пялюшкі ў радзільню на 40-м тыдні цяжарнасці!»
2021.01.07 19:21

Палітвязень Ігар Лосік галадае ўжо 24 дні і пакуль не збіраецца спыняцца, кажа ягоная жонка Дар’я.

«Нашай дачцэ патрэбны тата, а мне – муж. Штораз у лістах я прашу яго спыніцца і праз адваката кажу: хопіць, ты ўжо дастаткова ўсім паказаў і даказаў», – кажа жонка Ігара Лосіка Дар’я.

Мы даведаліся, як жыве сям’я Ігара Лосіка, пакуль ён за кратамі.

Гісторыі
«Я прашу ў кожным лісце спыніць галадаванне». Як жыве сям’я Ігара Лосіка, пакуль ён за кратамі
2021.01.07 13:48

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў