Узялі пад варту падазронага ў забойстве чальца Цэнтрвыбаркаму


Падазроны ў забойстве Святланы Хіневіч знаходзіцца ў лякарні. Следчыя вядуць з ім размову.

Паводле інфармацыі Следчага камітэту Беларусі па Менску ў забойстве жанчыны падазраюць 35-гадовага менчука. Ён па-ранейшаму знаходзіцца ў лякарні пасля мажлівай спробы суіцыду, дзе выстаўлены пост міліцыі. Але абвінавачанне падазронаму пакуль не прад’яўлена.

У рамках крымінальнай справы мужчына пройдзе комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.

Цела Святланы Хіневіч з множнымі колата-рэзанымі раненнямі было знойдзена 4 жніўня. Падазроны – наркаман, раней не судзімы, жыў у адным пад’ездзе з загінулай.

Матэрыял “Аб’ектыву” з 8 жніўня пра забойства Святланы Хіневіч:

{movie}Матэрыял “Аб’ектыву” пра забойства Святланы Хіневіч|right|12017{/movie}

Калі да яго на кватэру прйшлі працаўнікі праваахоўных органаў, мужчына быў без прытомнасці, з множнымі рэзанымі ранамі і вострай стратай крыві. Характар раненняў дае падставы меркаваць, што ён спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. 9 жніўня, пасля таго, як падазроны апрытомнеў у шпіталі, у прысутнасці адваката з ім распачалі следчыя дзеянні.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў