Міністр транспарту і кіраўнік МЗС Літвы не сыдуць у адстаўку праз калійны скандал


Прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце ўвечары 14 снежня паведаміла, што ўрад краіны працягне працу ў ранейшым складзе. Раней міністр транспарту і кіраўнік МЗС Літвы падалі заявы аб адстаўцы ў сувязі са скандалам, звязаным з транспартаваннем угнаенняў «Беларуськалію» насуперак санкцыям.

У паведамленні, якое цытуе Delfi, зазначаецца, што ўрад не ва ўсіх выпадках змог забяспечыць хуткае і адназначнае тлумачэнне прынятых рашэнняў.

«Такая сітуацыя склалася нядаўна, калі з-за розных рашэнняў ЕЗ і ЗША адносна прадукцыі «Белкалію» ўзніклі пытанні ў сувязі з тым, ці можа «Літоўская чыгунка» перавозіць угнаенні гэтай кампаніі. Падкрэсліваю, урад паслядоўна падтрымліваў, а часцей за ўсё сам актыўна дамагаўся ўвядзення санкцыяў у дачыненні рэжыму А. Лукашэнкі і ніколі не дамагаўся выключэння з санкцыйнага спісу асобных тавараў/субʼектаў – нават у тых выпадках, калі гэта азначала адмову ад камерцыйных стасункаў. Таму падазрэнні, быццам урад хацеў любым коштам захаваць перавозку тавараў, якія пакуль не ўключаныя ў еўрапейскі санкцыйны спіс, беспадстаўныя – з самага пачатку тэрміну паўнамоцтваў пытанне дыверсіфікацыі перавозак і зніжэння рызыкаў, звязаных з угодамі з субʼектамі, якія не ўваходзяць у прастору, дзе найвышэй стаяць законы, былі сярод галоўных задачаў дзяржаўных кампаніяў.

Пасля таго, як былі абвешчаныя санкцыі ЗША, якія наўпрост не ўплываюць на літоўскія субʼекты, але могуць адбівацца ўскосна, галоўнай задачай было знайсці найменш рызыкоўны спосаб спынення неадназначных дачыненняў «ЛЧ» з «Белкаліем». Дзяржаўныя ведамствы кансультавалі «Літоўскую чыгунку» і аказвалі кампаніі дапамогу ў падрыхтоўцы да гэтых санкцый, аднак ні дзяржведамствам, ні кампаніі не ўдалося справіцца з пытаннем, як і за якія тэрміны ўдасца скасаваць гэтую ўгоду. Гэта шкода рэпутацыі, які я прызнаю, аб якім шкадую», – адзначыла прэмʼерка.

Hавiны
Франак Вячорка: Бліжэй да студзеня-лютага эфект ад санкцыяў будзе больш адчувальным
2021.12.11 22:28

Шыманіце адзначае, што двое чальцоў ураду (міністр транспарту Марус Скуодзіс і міністр замежных справаў Габрыелюс Ландсбергіс) падалі заявы аб адстаўцы, каб узяць на сябе віну за гэтыя страты. Але, на думку кіраўніцы ўраду, адстаўкі не дапамогуць вызначыцьнайменш рызыкоўны для дзяржавы шлях адмовы ад перавозкі грузаў.

«Сёння ўвечары я пераканала міністраў забраць заявы. Я спадзяюся, што не пазней за 31 студзеня будуць прадстаўленыя ўсе нацыянальныя развязанні для гэтай сітуацыі, якія гарантуюць абарону інтарэсаў нацыянальнай бяспекі краіны і зніжаюць да мінімуму фінансавыя рызыкі. Разам з тым на ўзроўні ЕЗ будуць прадстаўленыя прапановы дзеля далейшых сектарных санкцый у дачыненні беларускага рэжыму і іх сінхранізацыі з санкцыямі ЗША», – падкрэсліваецца ў заяве.

Hавiны
Дырэктара «Літоўскай чыгункі» звольняць праз скандал з «Беларуськаліем»
2021.12.14 22:49

РР belsat.eu

Стужка навінаў