У Жодзінскай турме адменены каранцін для затрыманых у «справе Зельцара». Паўтара месяца там не прымалі перадач


Праваабаронцы «Вясны» са спасылкай на сваякоў паведамляюць, што ў Жодзінскай турме адмянілі каранцін для затрыманых у «справе Зельцара».

Паўтара месяца да затрыманых не маглі трапіць адвакаты, у турме не прымалі перадач, зрэдку бралі толькі лекі. Увесь гэты час затрыманыя былі без прадметаў гігіены і цёплай вопраткі. Хутчэй за ўсё, ім таксама не дахадзілі лісты.

Раней паведамлялася, што ў «справе Зельцара» затрыманыя 136 чалавек, якія каментарамі падтрымалі дзеянні загінулага Андрэя Зэльцара ў сацыяльных сетках. Цяпер яны праходзяць падазраванымі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Hавiны
Што вядома пра забітага сілавікамі Андрэя Зельцара
2021.09.29 18:51
Hавiны
Удаву Андрэя Зельцара перавялі ў СІЗА №1
2021.10.09 21:14

АД, belsat.eu

Стужка навінаў