«Шмат людзей забралі на зборы». Звесткі пра прыхаваную мабілізацыю прыходзяць з усёй Беларусі


Усё больш звестак з розных рэгіёнаў Беларусі прыходзяць пра прыхаваную мабілізацыю, што распачалася ў краіне. Гэта адбываецца на тле ўдзелу рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў вайне ва Украіне.

Беларускія вайскоўцы падчас вучэнняў.
Фота: modmilby / Telegram

Гэтак, крыніцы «Белсату» паведамляюць, што ў Рагачове і Гомлі ўжо раздаюць позвы. Выклікаюць нібыта для праверкі інфармацыі, але па прыбыцці некаторыя атрымліваюць позву на «зборы». У Асіповічах «шмат людзей забралі на зборы».

У Докшыцах мясцовыя жыхары паведамляюць, што нібыта ўсе прадпрыемствы гораду ўчора атрымалі з ваенкамата лісты з патрабаваннем даць спісы ваеннаабавязаных супрацоўнікаў.

Таксама паведамляецца, што ўсе фуры, што едуць у Беларусь, пачалі ставіць на рэнтген. Ад гэтага выраслі чэргі на мяжы.

«МотолькоПомоги» адзначае, што прадпрыемствам Гомельскай і Віцебскай вобласці пачалі паступаць загады прадставіць спісы ваеннаабавязаных. А ў адзін з пашпартных сталоў Менскай вобласці паступіў загад падрыхтаваць спісы ваеннаабавязаных мужчын ва ўзросце да 60 гадоў, якія прапісаныя паводле месца жыхарства.

Звесткі на патрабаванне ваенкаматаў збіраюць на прадпрыемствах у Менску, Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Берасцейскай вобласцях. А на Берасцейшчыне мясцовыя ўлады распытвалі пра аўтамабільную тэхніку, якую прадпрыемства зможа прадставіць у выпадку неабходнасці «перавозкі мабілізаваных».

Hавiны
Палітолаг: Увядзенне контртэрарыстычнай аперацыі можа быць рыхтаваннем да мабілізацыі
2022.10.15 10:14

«Наша Ніва» паведамляе, што Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб правядзенні схаванай мабілізацыі ў Беларусі для даўкамплектацыі баявых часцей. Схаваная мабілізацыя праходзіць пад выглядам праверкі баяздольнасці частак і выкліку ваеннаабавязаных на зборы. Мабілізуюць найперш сельскае насельніцтва, але колькасці людзей, якіх плануюць мабілізаваць, пакуль невядома.

«Набор да 2000 чалавек гаварыў бы пра даўкамплектацыю асобных часцей пад вузкія баявыя задачы, напрыклад, артылерыйскія, – паведаміў афіцэр Узброеных сіл Беларусі. – Трывогу трэба будзе біць, калі лічба мабілізаваных пераваліць за пяць тысяч. Гэта будзе азначаць стварэнне ўдарнай групоўкі на нейкім кірунку. Калі пераваліць за 10 тысяч – некалькі груповак».

Найбольшая ўстаноўка будзе на тыя ваенна-ўліковыя спецыяльнасці, дэфіцыт якіх мае расейская армія. Адна з крыніц сцвярджае, што «на зборы» выклікаюць кіроўцаў. Іншая – «кухараў, кіроўцаў, тэхнічны і тылавы персанал». Верагодна, на першым этапе будуць набіраць абслугоўваючы персанал, які зможа забяспечыць падрыхтоўку саміх мабілізаваных і тэхнікі для іх.

Hавiны
«Наша ніва»: У Беларусі прынятае рашэнне аб правядзенні схаванай мабілізацыі
2022.10.13 22:50

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў