Расея пераабсталюе беларускія самалёты пад ядравую зброю


Намеснік кіраўніка дэлегацыі Расеі ў ААН Канстанцін Варанцоў заявіў, што Беларусь атрымае ад Расеі комплексы Іскандэр-М двайнога аснашчэння, а таксама частку беларускіх самалётаў Су-25 пераабсталююць пад магчымасць несці ядравую зброю, паведамляе «РИА Новости».

Су-25СМ.
Фота: mil.ru

У Беларусі з’явяцца знішчальнікі Су-25, якія змогуць несці ядравую зброю. Пераабсталяванне зробяць у Расеі.

«На гэтым этапе вядзецца выключна аб перадачы Рэспубліцы Беларусь комплексаў Іскандэр-М двайнога аснашчэння з ракетамі ў звычайным рыштунку, а таксама наданні часткі беларускіх самалётаў Су-25 тэхнічнай магчымасці несці ядравую зброю. Пры гэтым перадаваць Беларусі тэхналогіі па пераабсталяванню самалётаў у носьбіты ядравай зброі не прадугледжваецца», – заявіў намеснік кіраўніка дэлегацыі Расеі ў ААН Канстанцін Варанцоў.

Расея пакуль не мае намеру перадаваць Беларусі ядравую зброю, або завозіць яе на тэрыторыю нашай краіны, удакладніў расейскі дыпламат.

Hавiны
Яшчэ адзін эшалон вайсковай тэхнікі Лукашэнка перадаў Расеі
2022.10.15 08:32

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў