Гомельскія працаўнікі МНС ўратавалі немаўля, якое маці кінула ў гнаёвую яму


У гнаёвай яме грамадскай прыбіральні ў Гомлі пабачылі немаўля. Медыкі звярнуліся па дапамогу да выратавальнікаў, паведамляе МНС.

На вуліцы Герцэна ў Гомлі ў пункце прыёму шклатары ў яме грамадскай прыбіральні выявілі нованароджанае дзіця. Выратавальнікі здолелі дастаць хлопчыка, які цяпер у рэанімацыі. Ягоны стан ацэньваюць як цяжкі.

Месца, дзе выявілі дзіця.
Фота: mchs.gov.by

Паводле папярэдняй інфармацыі, дзіця ў прыбіральню выкінула маці. Жанчыну 1995 года нараджэння таксама шпіталізавалі.

Hавiны
У Горадні будуць судзіць маці, якая забіла свайго 3-месячнага сына
2021.09.20 12:32

СК belsat.eu

Стужка навінаў