Магілёўца выклікалі ў суд, каб абмежаваць права выезду. А ён 10 месяцаў таму з’ехаў у Літву


Магілёўскі актывіст і блогер Андрэй Бодзілеў атрымаў прытулак у Літве пасля таго, як яго збілі невядомыя ў масках, даставілі да сілавікоў і прымусілі запісаць «пакаяльнае відэа». Суд кліча яго на радзіму.

Архіўны здымак. Андрэй Бодзілеў.
Фота: Belsat.eu

Праваабаронцы «Mayday» паведамілі, што актывіст Андрэй Бодзілеў атрымаў SMS-позву ў суд Ленінскага раёну Магілёва на 21 кастрычніка «ў пытанні абмежавання ў праве выезду з Рэспублікі Беларусь».

Прычына, з якой выезд з Беларусі хочуць абмежаваць чалавеку, які ўжо выехаў з Беларусі, невядомая. Ці захоча Бодзілеў наведаць суд пасля таго, што з ім было, праваабаронцы не ўдакладняюць.

Hавiны
Пасля жорсткага затрымання і вобшуку магілёўскі блогер Андрэй Бодзілеў папрасіў прытулку ў Літве
2020.12.18 11:45

16 снежня мінулага года Бодзілева жорстка затрымалі невядомыя ў масках, даставілі ва ўпраўленне барацьбы з арганізаванай злачыннасцю. Там яго апыталі ў крымінальнай справе з вывешваннем дроту на чыгунцы, а ў выніку захапілі і выдалілі ягоны Telegram-канал «Свабодны беларус». Яго прымусілі запісаць «пакаяльнае відэа», якое потым паказаў дзяржаўны тэлеканал СТВ. Удома ў актывіста адбыўся ператрус.

Андрэй вырашыў, што ў Беларусі яму цяпер заставацца небяспечна, ужо 17 снежня выехаў з краіны і папрасіў гуманітарнага прытулку ў Літве.

Hавiны
Міліцыя шукала для «прафілактычнай гутаркі» журналіста «Белсату», які даўно з’ехаў з Беларусі
2021.10.12 13:45

АА belsat.eu

Стужка навінаў