Вайсковец загінуў у вучэбным цэнтры ў Печах


Міністэрства абароны Беларусі паведаміла аб здарэнні, якое прывяло да смерці інструктара кіравання, прычынай чаго называюць парушэнне правілаў эксплуатацыі тэхнікі. Іншыя падрабязнасці здарэння невядомыя.

72-і вучэбны цэнтр у ваенным гарадку Печы.
Фота: Белсат

Здарэнне адбылося ў часе планавых заняткаў у 72-м гвардзейскім аб’яднаным навучальным цэнтры ў раёне Барысава Печы. Паводле Мінабароны, «у выніку парушэння правілаў эксплуатацыі тэхнікі вайсковец, інструктар кіравання, атрымаў траўму, несумяшчальную з жыццём».

Ніякіх іншых дэталяў здарэння не прыводзіцца, таксама пра іншыя акалічнасці не паведамляюць недзяржаўныя медыі – невядомае нават імя загінулага. Але паведамляецца, што камісія Мінабароны і праваахоўныя органы пачалі правяранне.

Цэнтр у Печах атрымаў шырокую вядомасць пасля смерці вайскоўца Аляксандра Коржыча восенню 2017 года. Афіцыйная версія той смерці – самагубства праз дзедаўшчыну, але сваякі Коржыча падазраюць наўмыснае забойства. У выніку справы Коржыча сталася вядома пра маштабы дзедаўшчыны, пазней сталася вядома пра іншыя выпадкі вымагання хабару, збіцця і нават катавання токам. Але і пасля справы Коржыча ў Печах гінулі вайскоўцы: гэтак, год таму салдат тэрміновай службы загінуў, як пісала Мінабароны, «у хадзе заняткаў па агнявой падрыхтоўцы ў выніку неасцярожнага абыходжання са зброяй».

Аб’ектыў
У Беларусі жаўнер – статыстычная адзінка. Чаму? Меркаванне жыхароў Барысава
2018.05.18 20:20

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў