Белстат: рэальныя даходы беларусаў упалі на 3,4 % у студзені – ліпені. Месяц таму было 2,7 %


Падзенне рэальных даходаў беларусаў працягваецца, вынікае са звестак Белстату. У лічбах гэта не выглядае катастрафічна – усяго пару адсоткаў. Але гэтае падзенне ўжо большае, чым у крызіс 1999 ці 2011 гадоў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія рублі.
Фота: Белсат

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў чарговую статыстыку рэальных даходаў беларусаў. Паводле яе, за студзень – ліпень 2022 года рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў скараціліся на 3,4 % да іх жа ў студзені – чэрвені мінулага года.

Гэтыя рэальныя даходы паказваюць, колькі тавараў і паслугаў можна купіць у параўнанні з мінулым годам на грашовыя даходы мінус падаткі, зборы і ўнёскі.

Падзенне толькі павялічваецца: за студзень – чэрвень рэальныя даходы ўпалі на 2,7 %, за студзень – травень – на 2,1 %, за студзень – красавік – на 1,2 %…

Аналітыка
Рэальныя даходы беларусаў упалі ўжо мацней, чым падчас крызісаў 2011 і 1999 гадоў. Што далей?
2022.08.17 19:51

Страта пары адсоткаў даходу можа і не выглядаць чымсьці крытычным для асобнага чалавека, але для эканомікі такое падзенне істотнае. Паказнік рэальных даходаў падаў на пару адсоткаў у моцныя крызісы: за 1999 год рэальныя даходы падалі на 2,4 %, за 2011 – на 1,1 %, за 2015 і 2016 адпаведна – на на 5,9 % і 6,9 %.

Гэта значыць, яшчэ ў студзені  – чэрвені крызіс быў мацнейшы, чым у 2011 ці 1999 гадах. А за ўвесь 2022 год, як прагназаваў эканаміст Леў Марголін, паказнік рэальных даходаў знізіцца прыблізна на 10 %.

Hавiны
Адкуль такая інфляцыя? Міністэрства гандлю патлумачыла: вінаватыя мяса, малако, алкаголь і камуналка
2022.09.14 15:30

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў