У Беларусь паставяць яшчэ мільён доз кітайскай вакцыны ад каронавірусу


Галоўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка заявіў у эфіры СТВ, што Беларусь у будучыні будзе разлічваць на разнастайнасць вакцынаў ад COVID-19.

Паводле Тарасенкі, пытанне аб пастаўках кітайскай вакцыны актыўна разглядаецца з удзелам Міністэрства замежных справаў і амбасады КНР. Гаворка ідзе пра мільён доз вакцыны.

«Мы разлічваем, што гэта адбудзецца ў бягучым месяцы. Гэта будзе вакцына Sinopharm, якая ўжо ў нас паступала па гуманітарнай дапамозе», – заявіў галоўны лекар.

Што тычацца заходніх вакцынаў, што такія пытанні таксама разглядаюцца, «але тут, вядома ж, пытанні і якасці, і кошту, і ўмоваў захоўвання таксама ўплываюць, уносяць свае карэктывы», адзначыў Тарасенка.

Тарасенка адзначае, што ўлады будуць разлічваць на разнастайнасць вакцынаў у будучыні, бо адпаведныя пажаданні з боку беларусаў ёсць.

Паводле галоўнага лекара, сёння беларусы актыўна вакцынуюцца супраць каронавірусу:

«Калі казаць аб чарговасці, аб лісце чакання так званым, то бок тыя людзі, якія запісваюцца ў амбулаторна-паліклінічныя ўстановы арганізацыі аховы здароўя, то цяпер гэтая чаргу па рэспубліцы складае прыкладна 50 тысяч чалавек».

Hавiны
Прататып беларускай вакцыны ад каронавіруса зрабілі. Ёсць нюанс з новымі штамамі
2021.08.12 14:14

Цяпер ў Беларусі можна прышчапіцца двума вакцынамі: расейскай «Спутник V» і кітайскай Sinopharm.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў