У Беларусі чакаецца +35. Абвешчанае штармавое папярэджанне


Белгідрамет абвесціў на заўтра штармавое папярэджанне праз спёку. У нядзелю чакаецца да +35. Дажджоў і ветру амаль не будзе.

Падлеткі купаюцца ў фантане каля Палацу спорту. Менск, Беларусь. 19 жніўня 2022 года.
Фота: Белсат

Амаль паўсюль у Беларусі тэмпература паветра дасягне 30-34 градусаў, а месцамі ў Берасцейскай вобласці – да +35, прагназуюць сіноптыкі.

У Менску 16 ліпеня чакаецца да 31 градуса.

Такое надвор’е тлумачыцца паветранай масай трапічнага паходжання. Будзе пераважна без ападкаў, уначы вецер слабы, днём – слабы да ўмеранага.

У панядзелак тэмпература крыху знізіцца, аднак спёка захаваецца. Уначы і раніцою амаль паўсюль пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі – з навальніцаю. Днём прагназуецца ад 25 да 31 градуса, а на поўдні краіны – да +33.

Hавiны
Сіноптыкі і ратавальнікі папярэдзілі пра небяспечнае надвор’е ў Беларусі
2023.06.18 09:54

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў