З Расеі ў Беларусь будзе хадзіць турыстычны поезд у фармаце «гатэль на колах»


З Расеі ў Беларусь будзе хадзіць турыстычны цягнік выхаднога дня з назвай «Беларускі ваяж». Ён будзе курсіраваць па двух кругавых маршрутах: «Масква-Берасце-Менск-Масква» і «Масква-Горадня-Менск-Масква», паведамляе Расейская чыгунка.

Паездка будзе праходзіць у фармаце «гатэль на колах»: ноччу пасажыры будуць ехаць з аднаго гораду ў іншы, а днём знаёміцца ​​з новымі месцамі і славутасцямі, а вечарам зноў працягваць падарожжа.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. СВ-вагон у цягніку Расейскай чыгункі.
Фота: www.gusznzapad.ru

Пасажырам абяцаюць паказаць архітэктурныя збудаванні, уключаныя ў спадчыну ЮНЕСКА, такія як Мірскі і Нясвіжскі замкі, Берасцейская крэпасць, Белавежская пушча, Стары замак і Лютэранская царква Святога Іаана.

Бліжэйшыя рэйсы прызначаны на 5 і 12 жніўня. Цягнік будзе адпраўляцца з Беларускага вакзалу Масквы ў пятніцу ўвечар і прыбываць зваротна ў панядзелак раніцай. Кошт тура пачынаецца ад 27 тыс. расейскіх рублёў (каля 470 долараў). У гатовы турыстычны пакет уваходзіць чыгуначны праезд, экскурсійная праграма з гідам, трансфер і харчаванне.

У складзе цягніка – купэйныя вагоны і вагоны СВ, абсталяваныя кандыцыянерамі, туалетамі, душам і разеткамі. Таксама ў дарозе будзе працаваць вагон-рэстаран.

Аналітыка
За колькі здаюць кватэры ў Варшаве, Вільні, Рызе, Тбілісі і Ерэване? Шукаем двухпакаёўку не ў цэнтры
2022.06.15 11:02

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў