Медцэнтр «Ладэ» аднаўляе працу 16 чэрвеня


З 16 чэрвеня медычны цэнтр «Ладэ» адновіць працу ўсіх сваіх філіялаў. Такая інфармацыя з’явілася на сайце медцэнтру.

Запісацца на прыём можна ўжо цяпер.

Скрыншот: lode.by

Учора, 14 чэрвеня, стала вядома, што медцэнтр «Ладэ» ўсё ж такі працягне працу, а кампаніі ўдалося аднавіць ліцэнзію на аказанне медычных паслуг. Філіялы «Ладэ» не працавалі роўна месяц – Міністэрства аховы здароўя Беларусі прыпыніла дзеянне ліцэнзіяў на медычную дзейнасць з 16 траўня. Тады ліцэнзіі таксама пазбавілі і медцэнтр «Клініка А1».

Афіцыйнай прычынай закрыцця стала «парушэнне прытрымлівання заканадаўства аб ахове здароўя, аб санітарна-эпідэмічным дабрабыце, аб ліцэнзаванні ў гэтых арганізацыях», а менавіта тое, што медцэнтры нібыта ўжываюць абсталяванне без дамоваў на яго абслугоўванне і рамонт, працуюць без санітарнага пашпарта на лазерную сістэму, парушаюць клінічныя пратаколы дыягностыкі і лячэння пацыентаў і іншае.

«Ладэ» – буйная сетка шматпрофільных медычных цэнтраў, якія працуюць у больш як 50 ліцэнзаваных кірунках, у тым ліку робяць ЭКА, КТ і МРТ.

Аналітыка
Дзяржава больш за 10 гадоў змагаецца з карупцыяй у медыцыне – і пакуль перамогі не відаць
2022.04.20 20:56

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў