Двое беларусаў з былога добраахвотніцкага атраду «Ліцвін» загінулі ў аўтакатастрофе ў Румыніі


Грамадзяне Беларусі 35 і 27 гадоў 14 чэрвеня загінулі ў аўтамабільнай аварыі недалёка ад румынскага гораду Інсурэцэй. Паведамляецца, што загінулыя былі ўдзельнікамі добраахвотніцкага атраду «Ліцвін», які дзейнічаў у Адэсе, перадае Reform.by.

Грузавік, якім кіраваў 51-гадовы мясцовы жыхар з іншага гораду, раптам выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем беларусаў, лоб у лоб. Распачалі крымінальную справу аб ненаўмысным забойстве.

Фота з месца аварыі. Крыніца: reform.news
Фота з месца аварыі. Крыніца: reform.news

Што беларусы рабілі ў Румыніі, не вядома.

Атрад «Ліцвін» быў сфармаваны ў Адэсе з беларусаў і налічваў, паводле іх, некалькі дзясяткаў чалавек. Яны планавалі ўступіць ва ўкраінскую тэрытарыяльную абарону. Некалькі тыдняў таму стала вядома, што байцы палка Каліноўскага прыбылі ў Адэсу і распусцілі атрад, абвінаваціўшы іх у бяздзейнасці.

Фота з месца аварыі. Крыніца: reform.news
Гісторыі
«Не разлічваў адтуль выбрацца». Размова з байцом батальёну Каліноўскага, які страціў нагу ў баі пад Бучай
2022.06.10 09:03

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў