У Расеі падпалілі яшчэ адзін ваенкамат – цяпер у Валгаградзе


Уначы 15 траўня загарэўся ваенкамат у Валгаградзе. Калі пажар быў патушаны, паліцыянты знайшлі ў памяшканні разбітую бутэльку з кавалкам тканіны, паведаміў тэлеграм-канал «7х7 – Горизонтальная Россия».

Канал паведамляе, што падпальшчыкаў шукае паліцыя.

Выданне «Медуза» падлічыла, што толькі за апошнія двое содняў у Расеі былі ўчыненыя тры спробы падпалу ваенкаматаў – у Растоўскай і Разанскай вобласцях, і цяпер – у Валгаградзе.

Усяго з пачатку вайны было зафіксавана не менш за 11 падпалаў расейскіх ваенкаматаў.

Гісторыі
«Расея скацілася на ўзровень гітлераўскай Нямеччыны». Гісторыя двух братоў, якія ўцяклі з РФ у Нідэрланды
2022.04.07 14:20

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў