«Здрада радзіме», забарона на вываз харчоў і часовы бязвіз. Асноўныя падзеі тыдня ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з belsat.eu працягвае сачыць за навінамі і малюе самыя галоўныя падзеі апошніх двух тыдняў.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

КДБ прыдумала Кацярыне Андрэевай новае абвінавачванне – «здраду дзяржаве». Журналістка мусіла выйсці на свабоду 5 верасня, а цяпер ёй пагражае яшчэ ад 7 да 15 гадоў зняволення. Суд можа адбыцца ўжо ў траўні. Сваякі кажуць, што абвінавачванне абсурднае і не мае нічога агульнага з рэальнасцю.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Уладзімір Пуцін публічна паабяцаў прысвоіць Аляксандру Лукашэнку званне палкоўніка. Раней у лютым пра жаданне атрымаць званне палкоўніка расейскай арміі Лукашэнка распавёў прапагандысту Уладзіміру Салаўёву. Тады гэтыя словы выклікалі смех у Салаўёва, але Лукашэнка абсалютна сурʼёзна настойваў, што Пуцін яму абяцаў новае званне.

 

 

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

У Беларусі абвясцілі месяц бязвізу для літоўцаў і латышоў. Дзяржаўны памежны камітэт патлумачыў гэта неабходнасцю «паляпшэння добрасуседскіх стасункаў». Чаму раней такой неабходнасці не было, улады не патлумачылі.

Абноўлена
У Беларусі абвесцілі месяц бязвізу для літоўцаў і латышоў
2022.04.14 12:00

 

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

У Беларусі ўвялі абмежаванні на вываз мукі, цукру ды іншых харчоў. Урад тлумачыць гэты крок неабходнасцю «абараніць унутраны рынак» ва ўмовах падвышанага пакупніцкага ажыятажу. Ці можа стаць наступным крокам «абароны ўнутранага рынку» ўвядзенне прадуктовых картак – не ўдакладняецца.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Заходнія кампаніі працягваюць далучацца да байкоту Расеі пасля нападу на Украіну. Цяпер амерыканская кампанія «Monotype» заблакавала шрыфты Times New Roman і Arial для кліентаў з Расеі.

ТК belsat.eu

Стужка навінаў