Уладзімір Зяленскі не выключае, што Расея можа выкарыстаць ядравую зброю


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што свет павінен быць гатовы да таго, што Расея можа выкарыстаць ядравую зброю. Пра гэта ён заявіў у інтэрвʼю CNN.

Паводле Зяленскага, не толькі Украіна, але і ўсе краіны павінны турбавацца наконт магчымага выкарыстання Расеяй ядравай зброі. На думку ўкраінскага лідара, расейскае кіраўніцтва можа гэта зрабіць.

«Я маю на ўвазе, што яны могуць. Для іх жыццё ўкраінцаў – нішто. Мы лічым, што не трэба баяцца, не трэба быць напалоханымі, але будзьце гатовыя. Гэта пытанне не да Украіны, не толькі для Украіны, а для ўсяго свету – я так лічу», – цытуе выказванне Зяленскага «Украінская праўда».

Аналітыка
Колькі ядравай зброі ў Расеі, і ці можа Пуцін распачаць ядравую вайну?
2022.03.22 07:30

Нагадаем, 27 лютага Уладзімір Пуцін загадаў прывесці расейскія сілы ядравага стрымлівання ў асаблівы рэжым баявога дзяжурства, спаслаўшыся на «агрэсіўныя выказванні на Захадзе» і эканамічныя санкцыі. Шмат якія аналітыкі расцэньваюць пагрозу выкарыстання Расеяй ядравай зброі як не надта вялікую, але цалкам рэальную.

Аналітыка
Доктар гістарычных навук Аляксандр Фрыдман: Суіснаванне Пуціна і Захаду проста не магчымае
2022.04.07 15:22

РР belsat.eu

Стужка навінаў