Балгарыя і Румынія пачнуць выдаваць кароткатэрміновыя шэнгенскія візы


Балгарыя і Румынія ў хуткім часе пачнуць выдаваць кароткатэрміновыя шэнгенскія візы замежнікам, паведамляе «SchengenVisaInfo».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Шэнгенская віза, якую выдала Іспанія.
Фота: Белсат

Абедзве краіны пачнуць выдаваць шэнгенскія кароткатэрміновыя візы тыпу С, якія будуць дазваляць уезд і перабыванне ў шэнгенскай зоне да 90 дзён на працягу 180-дзённага перыяду.

Выдаваць візы, як мяркуецца, пачнуць з 1 красавіка. Гэта абумоўлена пастановаю Рады Еўразвязу дазволіць Балгарыі і Румыніі часткова ўвайсці ў Шэнгенскую зону.

У сакавіку Еўразвяз пастанавіў адмяніць памежны кантроль на паветраных і марскіх межах з Балгарыяй і Румыніяй.

Hавiны
У Шэнгенскую зону ў 2024 годзе ўвойдуць Балгарыя і Румынія
2023.12.31 17:57

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў