У Расеі магчымы дэфолт з доўгам $ 150 млрд. Тры сцэнары развіцця падзеяў


Замежны доўг Расеі і яе кампаніяў дасягае $ 150 млрд, і ўжо ў сераду, 16 сакавіка, яна мусіць зрабіць выплату ў доларах.

Калі Расея не зробіць гэтага, у краіне можа быць абвешчаны дэфолт.

Эканамісты «Bloomberg» распавялі пра тры магчымыя сцэнары разгортвання падзеяў для адной з яшчэ нядаўна найбуйнейшых эканомік свету:

  • Расея сплаціць свой доўг у доларах: гэта будзе азначаць, што дэфолт адкладаецца прынамсі да 4 красавіка.
  • Расея сплаціць доўг у рублях: следам надыдзе дэфолт, бо выплата залічваецца толькі ў валюце.
  • Расея не сплачвае доўгу: у гэтым выпадку ў сераду запусціцца льготны 30-дзённы перыяд, пасля чаго будзе дэфолт.

Хоць доўг значны, яго, верагодна, недастаткова, каб выклікаць сістэмную праблему для фінансавых рынкаў, лічыць дырэктарка Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Геаргіева.

Самы вялікі доўг сярод кампаніяў мае «Газпром» – больш за $ 25,4 млрд, наступнай ідзе расейская чыгунка з пазыкамі на $ 4,9 млрд.

Крыніца: Bloomberg

Урад РФ заяўляе, што ўсе даўгі будуць абслужаныя, хаця гэта адбудзецца ў рублях да таго часу, пакуль санкцыі, уведзеныя ў выніку вайны, не дазволяць доларавых разлікаў. З пачатку вайны расейскі рубель упаў прыкладна на 35 % адносна долара, а мясцовыя таргі акцыямі былі закрытыя на два тыдні.

Апошні раз Расея абвяшчала дэфолт у 1998 годзе ў выніку ўнутраных пазыкаў, таму дэфолт у замежнай валюце быў бы першым з моманту пасля рэвалюцыі 1917 года, калі бальшавікі адмовіліся прызнаць даўгі цара.

Hавiны
Беларускія банкі ўводзяць ліміты на зняцце і продаж валюты. Чаго чакаць далей?
2022.03.15 16:16

Фота вокладкі: Эмін Джафараў / Коммерсант

АД belsat.eu

Стужка навінаў