Супраць жанчыны, якая выступіла з плакатам на расейскім тэлеканале, распачалі крымінальную справу


Супраць Марыны Аўсяннікавай, якая падчас прамога эфіру на расейскім дзяржаўным канале выйшла з антываенным плакатам, рыхтуюць крымінальную справу, паведамляе «Baza».

Жанчына з антываенным плакатам у прамым эфіре. Скрыншот: Первый канал

Паводле выдання, напачатку на яе хацелі скласці пратакол па адміністратыўнай справе. Але потым сілавікі сабраліся на нараду, на якой вырашалі, што супраць Марыны Аўсяннікавай завядуць крымінальную справу за распаўсюд фэйкаў у СМІ. Марыне можа пагражаць да 15 гадоў зняволення.

Пасля затрымання адвакаты больш як 10 гадзінаў не маглі адшукаць Марыну Аўсяннікаву.

Hавiны
У Маскве затрымалі жанчыну, якая з’явілася з плакатам у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу
2022.03.15 08:26

АУ belsat.eu

Стужка навінаў