Пуцін даў новае інтэрв'ю і пашкадаваў, што не пачаў раней вайну, якую нібыта не пачынаў


Уладзімір Пуцін даў новае інтэрвʼю, але цяпер ужо расейскаму журналісту. Ён выказаў шкадаванне аб тым, што не пачаў вайны з Украінаю раней. А таксама хваліў Такера Карлсана, які ўзяў у яго інтэрв’ю 6 лютага.

Уладзімір Пуцін адказвае на пытанні Паўла Зарубіна.
Фота: kremlin.ru

Пуцін заявіў, што Расея не пачынала вайны, а потым сказаў, што трэба было яе пачаць яшчэ раней.

«Як я сказаў, мы вайны не пачыналі, а толькі спрабуем яе спыніць. <…> Адзінае, пра што мы можам шкадаваць, гэта пра тое, што не пачалі нашых актыўных дзеянняў раней», – цытуе Пуціна прэс-служба Крамля.

Ён не тлумачыць, што, на ягоную думку, адбылося 24 лютага 2022 года, калі Расея пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Чыноўнік усклаў адказнасць за вайну на Францыю і Нямеччыну, бо яны, паводле Пуціна, «не збіраліся выконваць» Менскія пагадненні, прынятыя ў 2014–2015 гадах.

Яшчэ Пуцін кампліментарна адгукаўся пра Такера Карлсана, у інтэрв’ю якому прыкладна паўгадзіны распавядаў выдуманую гісторыю Украіны.

«Для заходняга журналіста аказаўся на дзіва цярплівым, выслухоўваў мае працяглыя маналогі, асабліва датычныя гісторыі. Не даваў мне падставы зрабіць тое, да чаго я быў бы гатовы», – заявіў Пуцін.

Агляд
Пра што Пуцін дзве гадзіны размаўляў з амерыканскім інтэрв’юерам Карлсанам. Пераказ
2024.02.09 04:36

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў